Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Слонім Гродзенскай вобласці.
Адукацыя:
Беларускі Дзяржаўны універсітэт – геаграфя, экалогія
Два дыпломы дыстанцыйных курсаў шведскага ўніверсітэта Упсала — «Народанасельніцтва Балтыі» і «Навакольнае асяродзе рэгіёна Балтыйскага мора».
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці менеджар-эканаміст.
Універсітэт Варшаўскі – Studium Europy Wschodnej.
З 1989 г. – удзельнік і адзін з лідараў студэнцкага дэмакратычнага руху.
У 1990 г. – арганізатар студэнцкага страйку і кіраўнік страйкаму супраць вывучэньня ва ўнівэрсітэтах Беларусі гісторыі КПСС.
У 2000 годзе пакінуў дзяржаўную службу ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя Рэспублікі Беларусь.
Быў сябрам Управы Беларускага Народнага Фронту і ўзначальваў Койданаўскую раду БНФ г. Мінска.
У 2001 – адзін з заснавальнікаў і каардынатараў руху «Зубр».
У 2010 – кіраўнік ініцыятыўнай групы і выбарчага штабу аднаго з кандыдатаў ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасьля выбараў арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КГБ. Пасьля вызвалення пакінуў Беларусь.
З 2014 года, улічваючы варожыя дзеянні Расіі ў адносінах да Украіны, ініцыяваў шэраг праектаў па гібрыдных пагрозах суверэнітэту Беларусі.
У 2018 годзе стаў сузаснавальнікам iSANS – International Strategic Action Network for Security і зараз з'яўляецца яе выканаўчым дырэктарам.
З 2020 – сузаснавальнік і дырэктар Цэнтра Беларускай Салідарнасці (ЦБС) у Варшаве,
Узнагарода: Медаль МЗС Славакіі за персанальны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.
Галасуйце за #ЕўрапейскіВыбар!