1985 года нараджэння, Гомельская вобласць. Навучалася у Менску у БДУIР i МГВРК. Атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi праграмiст-выкладчык. Працавала каля 10 год у дзяржаўнай навуковай установе IБОХ Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, затым у камерцыйных і профільных IT арганізацыях на пасадах инжынера электроніка (серверная інфраструктура, аўтамабільная электроніка), вядучага спецыяліста па сістэмах і сетках. Маю адукацыю міжнароднай сеткавай акадэміі па курсе кібербяспекі; стажыроўку ў Кітаі.
Свая грамадзянская пазіцыя была заужды; актыўны ўдзельнік значных пратэстных мерапрыемстваў пачынаючы з 2008 года, але звычайна абыходзілася павесткамі на працу, з-за чаго часам даводзілася мяняць месца як працы так і жыхарства.
Палітвязень. Пацярпела ад дзеянняў ДАI, незаконнага збіцця і затрымання ў 2020 годзe, потым затрыманне ў 2022, СIЗА, “хімія” з накiраваннем і уцякацтва. У турме пазняёмiлася з з іншымі палітвязнямі якія ўразілі сваім аптымізмам, вытрымкай і інтэлігентнасцю, ведаю як там складана i дапамагчы iм мусіць асноўнае жаданне зараз.
Прыхільнік здаровага ладу жыцця і паважаю любы спорт. Больш за десяць гадоў актыўна займаюся мотаспортам. Валанцёр. Iмкнуся падрымлiваць беларусаў, каб нам неяк трывацца: дапамог сабе – дапамажы другому.
На дадзены момант працую ў літоўскай кампаніі якая займаецца распрацоўкай банкаўскіх тэхналогій на пасадзе інжынер DevOps.
Жыццёвыя прынцыпы: сумленнасць, прыстойнасць, вернасць. Жыццёвае крэда: самаразвіццё і самадысцыпліна. Рацыяналіст. Веру, што справядлівасць мы ствараем самі і павінны гэта даносіць тым хто такога пачуцця не мае. Веру ў свабоду і магчымасць суіснавання розных праяў і форм асобы, абы не апорных радыкальных і пагрозлівых; прыхільнік разнастайнасці культур і народаў, лічу свабоду самавыяўлення галоўным пастулатам развіцця цывылiзованага свету.
Галасуйце за #ЕўрапейскіВыбар!