Нарадзілася ў Берасці, скончыла БрДУ па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”.
На пачатку 2000-х актыўна займалася грамадскай і палітычнай дзейнасцю: узначальвала "Моладзь АГП" па Берасцейскай вобласці, арганізавала кампанію па прывабленню моладзі на выбары падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, працавала ў выбарчых штабах дэпутатаў у гарадскія саветы ў Мінску і Берасці.
Эмігравала з Беларусі пасля сканчэння ўніверсітэту, працавала на выбарчых кампаніях у Расіі і Украіне, займалася арганізацыяй мерапрыемстваў, турыстычнай дзейнасцю. Сапраўднай паланню сталі падарожжы: вандравала па Афрыцы і Азіі, прайшла сотні кілометраў па шляху Святога Іакава ў Гішпаніі, атрымала сертыфікат дайвера і капітана яхты. Зараз жыве ў Славеніі, дзе ператварыла хобі ў бізнес і працуе ва ўласнай кампаніі "Сонечны вецер" па арганізацыі адпачынку на парусных яхтах.
Да грамадскай дзейнасці вярнулася ў жніўні 2020 года, прымала актыўны ўдзел як у жыцці беларусаў Славеніі, так і ў каардынацыі міжнародных акцый дыяспары ў супольнасці Беларусы Замежжа. Адна з ініцыятарак стварэння і каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі, прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі. Галоўнымі напрамкамі дзейнасці сталі спыненне пераследу беларусаў замежжа праз запыты ў Інтэрпол, адвакатаванне інтарэсаў беларусаў у пытаннях дакумантаў, міжнароднай аховы, банкаўскага абслугоўвання, недыскрымінацыі.
Са студэнцкіх часоў цікавілася гісторыяй Еўразвязу: прысвяціла дыпломную працу гісторыі еўрапейскай інтэграцыі, была назіральнікам на рэферэндумах 2004 года ў Польшчы і Літве, навучалася на курсе ВБЎ па еўраінтэграцыі. Разам з беларускімі экспертамі распрацавала канцэпцыю і прапановы рэформ па развіццю зялёнай эканомікі Беларусі, як адказ на Еўрапейскі зялёны курс.
Нацыянальная ідэя – незалежная, еўрапейская, зялёная Беларусь.
Галасуйце за #ЕўрапейскіВыбар!